Міністэрства культуры праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, прысвечаны Году міра і стварэння
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
”Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі“;
”Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі“;
“Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі”;
“Лепшы твор жывапісу патрыятычнай тэматыкі”;
“Лепшы твор графікі патрыятычнай тэматыкі”;
“Лепшы твор скульптуры патрыятычнай тэматыкі”;
“Лепшы твор манументальнага, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва патрыятычнай тэматыкі”;
“Лепшая канцэртная праграма, спектакль, прадстаўленне непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці”;
“Лепшая выстава народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народных мастацкіх рамёстваў)”;
“Лепшы інтэрактыўны клубны праект для моладзевай аўдыторыі”;
“Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі”;
“Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці сельскіх бібліятэк”;
“Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці раённых і гарадскіх бібліятэк”;
“Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці абласных бібліятэк”.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі конкурсу прадстаўляюць у Міністэрства культуры ў перыяд з 1 кастрычніка па 14 лістапада 2023 г. у друкаваным і электронным выглядзе наступныя конкурсныя матэрыялы:
заяўка па форме згодна з дадаткам;
відэазапіс культурнага праекта ў электронным выглядзе, афішы, праграмкі, іншыя рэкламныя і інфармацыйныя матэрыялы культурных праектаў;
фатаграфіі на электронных (у фармаце JPEG, 300 dpi) носьбітах інфармацыі і (або) відэаматэрыялы (для твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);
інфармацыю аб рэалізаваным культурным праекце і ўпершыню публічна абнародаваным, выдадзеным, апублікаваным ў перыяд з 1 кастрычніка 2022 г. па 1 кастрычніка 2023 г., якая разам з іншымі звесткамі, павінна ўключаць яго апісанне, звесткі аб аўтары ці аўтарскім калектыве, звесткі аб абнародванні культурнага праекта, пералік водгукаў у сродках масавай інфармацыі;
спраўку-аб’ектыўку аўтара (ўдзельніка калектыву аўтараў); копію першай старонкі статута (палажэння) арганізацыі, калектыў работнікаў якой вылучаецца да ўдзелу у конкурсе, спраўку-аб’ектыўку кіраўніка арганізацыі культуры.
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
разгляд конкурсных матэрыялаў на першым этапе ў перыяд з 2 па 15 лістапада 2023 г.;
разгляд і ацэнка конкурсных матэрыялаў на другім этапе конкурсу ў перыяд з 16 лістапада па 12 снежня 2023 г.
Пераможцы конкурсу атрымліваюць дыплом пераможцы і грашовую прэмію ў памеры 70 базавых велічынь, якая пералічваецца на разліковы рахунак пераможцы.